Адкажы мне на пытанне любы чалавек
Аб чым марыш ты, якія бачыш сны
Ці знайшоў сваё каханне ў наш сучасны век
Ці адзін,як вольны вецер па зямлі
Я спыню цябе рукою,
Я спяю табе душою,
Як у даўнасці спявалі гусляры
Дакранусь да твойго сэрца і яно мне адзавецца
Толькі разам па жыцці ідуць сябры
Припев:
Таму што мы на гэтым свеце божыя ўсе дзеці
Сонца каласы
Мы кветкі шчасця на купалле
Чыстае світанне Белае Русі
і уздымаюць да нябёсаў
Подых белых росаў нашы галасы
А ў іх гучыць святло і шчодрасць
Белае Русі
Нас адно з табой яднае - чысціня душы
Мы пад крыламі анелаў назаўжды
Водар першага кахання,
Ля крыніц вады
і матулін спеў адвечна малады
Ён ад самага.ад сэрца
Успамінам разальецца
Праспявае,як святочныя званы
Нашы першыя стварэнні
Нашы лепшыя імгненні
Мы з табою захаваем праз гады
Припев:
Таму што мы на гэтым свеце божыя ўсе дзеці
Сонца каласы
Мы кветкі шчасця на купалле
Чыстае світанне Белае Русі
і уздымаюць да нябёсаў
Подых белых росаў нашы галасы
А ў іх гучыць святло і шчодрасць
Белае Русі
(2х)
А ў іх гучыць святло і шчодрасць
Белае Русі
Мы разам - вера і надзея
Белае Русі.
|
Супер агент
Треков: 6