ВЕЧАРЫНКА
Вечарынка, вечарынка.
За хвілінаю хвілінка
Пралятаюць у бяседзе,
Як збіраюцца суседзі.
Вечарынка, вечарынка.
– Пацалуй мяне,
дзяўчынка! –
Хоча хлопец надзівіцца,
Як успыхне маладзіца:
Прыпеў:
– Ах, Алесь, Алесь!
Да мяне не лезь,
Адчапіся ад мяне –
ты гарачы ўвесь.
Запалаю я – пакахаю я,
А ў цябе раўніва жонка
i ў мяне сям’я.
2
Вечарынка, вечарынка.
– Патанцуй са мной, хлапчынка!
I патанчыць можна ўволю,
I не скардзіцца на долю.
Вечарынка, вечарынка
Скачуць хлопец і дзяўчынка,
Да суседкі заляцацца –
Быццам з горачкі катацца!..
Прыпеў.
– Ах, Алесь, Алесь!
Да мяне не лезь,
Адчапіся ад мяне –
ты гарачы ўвесь.
Запалаю я – пакахаю я,
А ў цябе раўніва жонка
i ў мяне сям’я.
проигрыш
3
Вечарынка, вечарынка.
За хвілінаю хвілінка
Пралятаюць у бяседзе,
Як збіраюцца суседзі.
Вечарынка, вечарынка –
Пагулянка без супынку.
Хлопец дзеўку запрашае
I дадому не спяшае.
Прыпеў:
– Ах, Алесь, Алесь!
Да мяне не лезь,
Адчапіся ад мяне –
ты гарачы ўвесь.
Запалаю я – пакахаю я,
А ў цябе раўніва жонка
i ў мяне сям’я.
Текст добавил(а): olikarut
|
-
Г.п.антополь